BE RU EN

На чыгуначным вакзале ў Менску шукалі бомбу

  • 25.07.2008, 13:31

Каля 500 чалавек былі эвакуяваныя з чыгуначнага вакзалу ў Менску сёння ў 5 раніцы. Невядомы паведаміў у міліцыю, што ў будынку вакзалу знаходзіцца выбухная прылада.

Бомбу шукалі каля гадзіны. Толькі ў 6.25 пасажыраў і супрацоўнікаў чыгункі пачалі прапускаць на вакзал.

Аб гэтым «Еўрарадыё» паведамілі ў транспартнай міліцыі. Супрацоўнікі міліцыі адзначылі, што паведамленне аб мінаванні вакзалу не звязваюць з выбухам ў Менску. Тым не менш расследаваннем справы будзе займацца міліцыя горада.

Апошнія навіны