BE RU EN

На менскім рынку «Заходні» шукалі выбухоўку

  • 14.10.2009, 14:23

Супрацоўнікі сталічнай міліцыі шукаюць жанчыну, якая паведаміла пра запланаваны ў Менску тэракт.

Пра гэта «Інтэрфаксу» распавёў начальнік аддзела інфармацыі і сувязей з грамадскасцю ГУУС Менска маёр міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

«Сёння на спецлінію 102 ГУУС Менгарвыканкама ў 10.35 патэлефанавала невядомая і паведаміла, што з 12.30 да 13.00 на рынку «Заходні» адбудзецца тэрарыстычны акт. На просьбу аператара паведаміць свае дадзеныя, жанчына адказала: «Не магу сябе назваць, баюся, што заб’юць», пасля чаго паклала слухаўку», - паведаміў А.Ластоўскі.

«Было адразу ж высветлена, што невядомая тэлефанавала з таксафона, які знаходзіцца на тэрыторыі самога рынку «Заходні». На месца падзей неадкладна выбылі дзве групы размінавання – в/ч 5448 і спецпадраздзяленні па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз». Пасля эвакуацыі наведвальнікаў рынку, тэрыторыя была праверана, падазроных прадметаў знойдзена не было», - паведаміў А.Ластоўскі.

«Зараз супрацоўнікі праваахоўных органаў высвятляюць асобу жанчыны, якая тэлефанавала», - паведаміў А.Ластоўскі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што грамадзяне не павінны забываць, што ў адпаведнасці з артыкулам 400 Крымінальнага кодэкса за загадзя ложны данос пра здзяйсненне злачынства прадугледжана крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі тэрмінам да 5 гадоў.

Апошнія навіны