BE RU EN

Набыў валюту? Ты амаль тэрарыст!

  • 19.11.2009, 17:11

Нацбанк Беларусі раіць камерцыйным банкам узмацніць кантроль за аперацыямі прадпрымальнікаў падчас зняцця імі наяўных з рахунка і набыцці наяўнай валюты.

«Просім звярнуць асаблівую увагу на сістэматычныя фінансавыя аперацыі індывідуальных прадпрымальнікаў па зняцці выручкі ў наяўнай форме, яе пералічэнні на карт-рахункі ці выкарыстанні для набыцця наяўнай замежнай валюты, калі сумы фінансавых аперацый не адпавядаюць характару дзейнасці кліента», - сказана ў лісце НББ банкам, тэкст якога мае агенцтва «Інтэрфакс».

НББ патрабуе ад банкаў «пры ўзнікненні падазронаў у тым, што фінансавая аперацыя здзяйсняецца ў мэтах легалізавання прыбыткаў, атрыманых незаконным шляхам, альбо фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці, інфармаваць пра гэтыя аперацыі орган фінансавага маніторынгу».

У лісце НББ тлумачыцца, што падставай для ўзмацнення ўвагі да фінансавых аперацый ІП стала інфармацыя КДК пра набыццё асобнымі прадпрымальнікамі значных сум наяўнай замежнай валюты. Так, па дадзеных КДК, адзін ІП у 2008 годзе са свайго бягучага рахунку купіў наяўнай замежнай валюты на $1,7 млн. Пры гэтым дадзены ІП не ажыццяўляў імпарту тавараў на тэрыторыю Беларусі.

Паводле звестках КДК, аналагічныя аперацыі сістэматычна здзяйсняюцца прадпрымальнікамі ў шэрагу банкаў цягам некалькіх месяцаў, прычым сумы аперацый складаюць ад $100 тыс. да $300 тыс.

Апошнія навіны