BE RU EN

Франака Вячорку прымусілі падпісаць доступ сакрэтнасьці

  • 11.02.2009, 18:12

Лідэр Моладзі БНФ Франак Вячорка падпісаў так званую форму допуску сакрэтнасьці № 3, згодна зь якой спэцслужбы могуць бесьперашкодна ўмешвацца ў ягонае прыватнае жыцьце, а таксама жыцьцё ягоных сваякоў.

Ен зрабіў гэта пасьля таго, як узвод, у якім служыць Франак, пазбавілі на месяц звальненьняў.

7 лютага пасьля прыняцьця прысягі Франка Вячорку перавялі служыць у Мазырскую радыетэхнічную вайсковую частку. Бацька Франка, Вінцук Вячорка, намагаецца праз судовыя інстанцыі прызнаць гвалтоўны прызыў сына незаконным. Франак паведаміў «Радые Свабода», што прыняў прысягу на вернасьць беларускаму народу й гатовы бараніць незалежнасьць краіны ад Расеі, а, калі будзе ў гэтым неабходнасьць — ад краінаў Захаду.

Вінцук Вячорка лічыць, што пазбаўленьне ўзводу звальненьняў на месяц есьць спробай настроіць салдат супраць ягонага сына. Ен прыгадаў абразьлівыя сюжэты Беларускага тэлебачаньня, у якіх Франка паказвалі як ненадзейнага грамадзяніна, які любіць піць каньяк і шмат размаўляць з замежнікамі падчас міжнародных канфэрэнцый. Вячорка зазначыў, што на гэтым тле дзіўным выглядае жаданьне кіраўніцтва даверыць Франку вайсковыя сакрэты.

Апошнія навіны