BE RU EN

Мінінфармацыі: 75% беларускай музыкі пакуль застануцца ў эфіры

  • 26.08.2009, 13:50

Чыноўнікі заяўляюць, што 75-адсоткавая квота беларускай музыкі ў эфіры радыёстанцый памяншацца не будзе.

Супрацоўнік упраўлення электронных СМІ Міністэрства інфармацыі ў гутарцы з «Еўрарадыё» аспрэчыў паведамленне пра паніжэнне квоты беларускай музыкі ў радыёэфіры да 50%.

«Я вам так скажу — брахня. На дадзенае пытанне афіцыйна яшчэ няма ніякіх адказаў. Я не ведаю, адкуль узятая інфармацыя. Яна цалкам няпэўная. Я магу сказаць, што пакуль усё працуе без змен», -- заявілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Нагадаем, раней са спасылкай на ананімную крыніцу ў дзяржаўных органах «Інтэрфакс» паведаміў, што 75 адсоткаў беларускай музыкі могуць замяніць на 50 адсоткаў.

Апошнія навіны