BE RU EN

У Менску плануюць адкрыць яшчэ адну 3D-залу

  • 10.03.2010, 13:16

У кастрычніку-лістападзе 2010 года УП «Кінавідэапракат» збіраецца адкрыць у Менску новую лічбавую залу для паказу трохмернага кіно.

Па словах генеральнага дырэктара «Кінавідэапракату» Васіля Коктыша, лічбавая кіназала будзе адкрытая ў сталічным «Салюце». Як паведамляе БелаПАН, у далейшых планах «Кінавідэапракату» — будаўніцтва пяцізальнага лічбавага кінатэатра на базе «Авангарда» у мікрараёне Грушаўка.

Нагадаем, першы 3D-кінатэатр «Кіеў» пачаў працу ў Менску 12 студзеня 2010 года.

Летась сталічныя кінатэатры наведалі 3 млн. 720 тыс. гледачоў, што на 320 тыс. больш, чым у 2008 годзе. Па словах Коктыша, ужо за два месяцы гэтага года кінатэатры наведала 1,1 млн. чалавек — на 250 тысячаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. На балансе УП «Кінавідэапракат» знаходзіцца 14 кінатэатраў.

Апошнія навіны