BE RU EN

Хакейны клуб выбірае «Міс Дынама» (Фота)

  • 2.03.2010, 15:41

З 2 верасня, калі афіцыйна пачаўся конкурс, на пошту клуба «Дынама-Менск» прыйшла вялізная колькасць фотаздымкаў.

На жаль, а можа і на шчасце, паводле закону мы не можам апублікаваць усё тое, што ўбачылі, паведамляе www.hcdinamo.by. Некаторыя былі занадта аголеныя, некаторыя занадта каламутныя, некаторыя скрадзеныя з сайта Одноклассники.ру.

Пасля папярэдняга адбору www.hcdinamo.by публікуе фатаздымкі 17 прэтэндэнтак на званне «Міс Дынама».

5 сакавіка тры лідэры галасавання выйдуць у другі тур. І галасаванне пачнецца нанава. 8 сакавіка будзе аб'яўлена імя пераможцы, якая атрымае прыз у памеры 3 000 000 рублёў. Галасаванне праходзіць на сайце хакейнага клуба «Дынама-Менск».

Апошнія навіны