BE RU EN

У Менску абрабаванае аддзяленне банка «Масква-Менск»

  • 31.05.2010, 16:42

Злачынца уварваўся ў аддзяленне банка днём 31 траўня з двума пісталетамі.

Супрацоўнікі міліцыі вядуць пошук зламысніка, які абрабаваў аддзяленне банка «Масква-Мінск» у Маскоўскім раёне беларускай сталіцы.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у панядзелак у ГУУС Менска.

«Зламыснік пад пагрозай прадметаў, падобных на 2 пісталеты, здзейсніў сёння днём рабаванне аддзялення банка «Масква-Мінск», - паведамілі ў ГУУС.

Па папярэдняй інфармацыі, «зламыснік завалодаў 500 тыс. расейскіх рублёў», - паведамілі суразмоўцы агенцтва. У ГУУС ўдакладнілі, што «паведамленне ў міліцыю аб тым, што абрабаванае аддзяленне банка «Масква-Менск», паступіла сёння ў 12.10». «Пакуль што крымінальная справа не ўзбуджаная. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку ГУУС, Маскоўскага РУУС і МУС», - удакладнілі ў ГУУС.

Апошнія навіны