BE RU EN

Выбух на Беларускім цэментным заводзе

  • 5.10.2011, 14:34

Загінуў малады супрацоўнік.

Як паведамляе БелаПАН, выбух адбыўся 4 кастрычніка каля 16 гадзін з-за выхлапу адпрацавалых газаў у печы. Была разбураная абшыўка і загараджальныя канструкцыі.

У выніку выбуху цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымаў 22-гадовы працоўны заводу. Ён быў шпіталяваны ў Касцюковіцкую раённую лякарню, дзе прыблізна праз дзве гадзіны сканаў.

Праверкай інцыдэнту займаецца спецыяльная камісія. У пракуратуры крымінальная справа пакуль не распачатая. Дарэчы, за бягучы год гэта другі выпадак гібелі чалавека на Беларускім цэментным заводзе.

Апошнія навіны