BE RU EN

Паміж Латвіяй і Беларуссю пачынаецца малы прымежавы рух

  • 28.11.2011, 15:54

Механізм малога прымежавага руху паміж Беларуссю і Латвіяй будзе запушчаны 1 снежня.

У Віцебску 1 снежня адбудзецца абмен пісьмовымі паведамленнямі пра выкананне Беларуссю і Латвіяй унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу пагаднення паміж урадамі дзвюх краін аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прымежавых тэрыторый Беларусі і Латвіі ад 23 жніўня 2010 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

«Мяркуецца, што з паказанай даты мясцовымі органамі можа быць пачатае фарміраванне спісаў жыхароў прымежавых тэрыторый, якія маюць права на атрыманне адпаведных дазволаў. Непасрэдна выдача дазволаў ў Генеральным консульстве Беларусі ў Даўгаўпілсе і консульстве Латвіі ў Віцебску чакаецца з 1 лютага 2012 года», - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Апошнія навіны