BE RU EN

Беларускія ВНУ павышаюць плату за навучанне

  • 2.08.2011, 11:44

ВНУ Міністэрства адукацыі Беларусі вызначылі кошт платнага навучання для першага курсу.

ВНУ Міністэрства адукацыі Беларусі вызначылі кошт платнага навучання для першага курсу. Аб гэтым паведамілі БелТА ва ўпраўленні сацыяльна-эканамічнага развіцця Міністэрства адукацыі.

Кошт навучання для першакурснікаў дзённай формы навучання складае ад Br4 млн. у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце да Br7 млн. 484 тыс. у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Калі казаць пра вядучыя ВНУ краіны, то ў БДУ кошт платнага навучання для першакурснікаў вызначана ў памеры ад Br5 млн. 385 тыс. да Br7 млн. 484 тыс., БНТУ - ад Br6 млн. 186 тыс. да Br6 млн. 428 тыс. У некаторых ВНУ кошт навучання ўсталяваны аднолькавам для ўсіх факультэтаў і спецыяльнасцяў. Напрыклад, у БДТУ - Br6 млн. 626 тыс., МДЛУ - Br5 млн.12 тыс., Магілёўскім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. А. Куляшова - Br4 млн.450 тыс. А вось у БДУІР мінімальны і максімальны кошты адрозніваюцца ў Br600 тыс. - ад Br5 млн. 400 тыс. да Br6 млн., у БДЭУ розніца складае менш за Br200 тыс. - ад Br4 млн. 830 тыс. да Br5 млн. 27 тыс.

Па аплаце за 2-5-я курсы ВНУ, падпарадкаваныя Міністэрству адукацыі, падвысілі кошты не больш чым на 20%. «Пытанні коштаўтварэння платнага навучання ў ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасці рэгулююцца ў адпаведнасці з сацыяльнай скіраванасцю гэтай паслугі», - адзначылі ў ведамстве.

Узровень кошту ў канкрэтным ВНУ залежыць ад структуры выдаткаў на платнае навучанне, якая фактычна склалася: ад атрыманай спецыяльнасці, кваліфікацыі, стажу працы прафесарска-выкладчыцкага складу і іншых педработнікаў, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы. Установы адукацыі фарміруюць кошт платнага навучання па дзеючых для бюджэтных арганізацый нормах і нарматывах. Так, выдаткі па заработнай плаце ўключаюцца ў кошт па бюджэтных нормах з улікам індэксацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам, па накладных і іншых выдаткх - з улікам павелічэння кшткаў і тарыфаў на работы (паслугі), у тым ліку камунальныя, паслугі транспарту, сувязі і іншыя.

Прыватныя ўстановы адукацыі фарміруюць кошт на платнае навучанне самастойна.

Апошнія навіны