BE RU EN

У Менску мужчына паслізнуўся і трапіў пад самазвал

  • 17.01.2012, 10:35

У панядзелак, 16 студзеня, каля 16:00 у раёне «Дома фота» па вуліцы Мяснікова пад коламі самазвала загінуў пешаход.

Мужчына ішоў па тратуары, паслізнуўся і ўпаў на праезную частку. МАЗ, які рухаўся ў бок станцыі метро «Інстытут культуры» не заўважыў і пераехаў чалавека, перадае БелаПАН.

Кіроўца самазвала, 53-гадовы мужчына, нават не заўважыў, як пераехаў чалавека. Ён працягнуў рух і спыніўся толькі тады, калі яго дагналі іншыя кіроўцы і паведамілі яму пра тое, што здарылася.

Пешаход жа ад атрыманых траўмаў памёр на месцы аварыі. Як паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама, у цяперашні час па факце здарэння праводзіцца разбіральніцтва.

Апошнія навіны