BE RU EN

Выбух у малітоўным доме ў Бабруйску

  • 31.01.2012, 10:29

Ад выбуху ацяпляльнага катла пацярпелі два чалавекі.

Як паведамляе БелТА, у малітоўны дом прыйшлі два беспрацоўных бяздомных мужчыны, каб пагрэцца і паесці. Яны спусціліся ў падвал, дзе хацелі памыцца. Мужчыны пачалі тапіць кацёл, які не выкарыстоўваўся і быў заглушаны. Гэта стала прычынай выбуху.

Адзін з бяздомных атрымаў 60% апёкаў цела і патрапіў у рэанімацыю. У другога апёкі цела склалі 4%. Сам будынак пашкоджаны не быў.

Апошнія навіны