BE RU EN

З-за маразоў зноў падаражэла гародніна

  • 21.02.2012, 15:04

Аграрыі патлумачылі, чаму беларускія памідоры каштуюць амаль столькі ж, колькі турэцкія.

30-градусныя маразы паўплывалі на працу цяплічных прадпрыемстваў, перадае «Белсат».

«Мы істотна павялічылі абаграванне цяпліц. Гэта адна з асноўных прычын, чаму прадукцыя падаражэла. Дзяржава не ўсталёўвае кошты на цяплічную гародніну, кошты свабодныя. Гандлёвыя прадпрыемствы «накручваюць» пачатковы кошт удвая», - патлумачыла кіраўніца вытворчасці гародніны агракамбіната «Ждановічы» Вера Трынтава.

Паводле інфармацыі Белстата, у гэтым годзе беларуская гародніна на 104% даражэйшая, чым у 2011 годзе. Беларускія памідоры каштуюць больш за 30 тыс. руб., агуркі - больш за 50 тыс. За гэтыя ж грошы можна купіць 3-5 кг бананаў або апельсінаў. Чаму такая розніца?

«Параўноўваць розныя групы тавараў некарэктна, - кажа галоўны спецыяліст у пытаннях маркетынгу Менскай агародніннай фабрыкі Людміла Калясень. - Існуе паняцце сезоннасці, таму памідоры і агуркі зараз каштуюць у некалькі разоў даражэй, чым улетку».

Апошнія навіны