BE RU EN

Ажубаліс: Лукашэнка не хоча весці дыялог

  • 29.02.2012, 12:29

На думку кіраўніка МЗС Літвы Аўдронюса Ажубаліса, рашэнне Аляксандра Лукашэнкі выслаць амбасадараў ЕЗ і Польшчы з Менска - вялікая памылка.

«Вельмі шкада, што ён так паступіў. Гэта не мудры крок, бо адкліканне амбасадараў, якія з'яўляюцца самымі важнымі фігурамі для правядзення дыялогу, - гэта яскравае пацверджанне, што ён больш дыялог весці не хоча», - цытуе словы А.Ажубаліса DELFI.

Францыя і Германія ўжо адклікалі сваіх амбасадараў з Менска для кансультацый. МЗС Польшчы адзначыў, што ЕЗ зробіць больш жорсткі адказ на высылку амбасадараў, паведамляе BNS.

«Гэта варожы крок, накіраваны супраць усяго Еўразвяза», - заявіў прэс-сакратар МЗС Польшчы Марцін Босак.

Кіраўнік Еўрапарламента М.Шульц падкрэсліў, што «замест выбару самаізаляцыі, Менск мог бы прыняць прымальнае рашэнне з нагоды свайго народа і адкрыцца для дэмакратыі».

«У першую чаргу, Беларусь павінная без умоваў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных, - адзначыў ён. Гэта дапамагло б перагледзець абмежавальныя сродкі ЕЗ і дазволіць Беларусі і ЕЗ паступова рухацца па шляху паўторнага збліжэння».

Апошнія навіны