BE RU EN

«Белавія» не можа дамовіцца з «Расавіяцыяй»

  • 2.04.2012, 14:51

Беларуска-расейскія перамовы авіяцыйных ведамстваў пакуль безвыніковыя.

Пра гэта БелаПАН заявіў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец.

Па ягоных словах, пералёты ажыццяўляюцца ў межах ранейшых дамоўленасцяў да 12 красавіка ўключна. «Да гэтай даты выдадзеныя дазволы і нам, і расейскім кампаніям», - удакладніў прадстаўнік «Белавія».

На пытанне, што будзе пасля 12 красавіка, Чаргінец адказаць не змог. «Цяжка сказаць, што гэта будзе - чарговы раўнд перамоваў ці кансультацыі, альбо якія-небудзь яшчэ метады ўзаемадзеяння», - сказаў ён.

У Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі, а таксама ў дэпартаменце па авіяцыі сітуацыю не каментуюць.

Апошнія навіны