BE RU EN

Невядомыя спрабавалі патрапіць у кватэру эколага Валодзіна

  • 26.04.2012, 10:24

Позна ўвечары 25 красавіка ў кватэру сябра Рады Беларускай партыі «Зялёныя» эколага і гісторыка Уладзіміра Валодзіна ў Менску спрабавалі трапіць невядомыя.

У кватэры Валодзіна, па ягоных словах, у той момант знаходзіліся ягоныя знаёмыя - грамадзянін Беларусі і дзве грамадзянкі Расеі. «Калі невядомыя пачалі моцна грукаць у дзверы, імітуючы спробу іх выбіць, яны спалохаліся і выклікалі міліцыю. Супрацоўнікі бліжэйшага апорнага пункта, якія прыбылі на выклік, вырашылі правесці праверку пашпартоў, - распавёў Валодзін. - У дзвюх расеек забралі пашпарты нібыта за парушэнне пашпартнага рэжыму. Яны не затрыманыя і сёння паедуць забіраць дакументы і спрабаваць даказаць, што нічога не парушалі».

Валодзін удакладніў, што на момант інцыдэнту яго самога ў кватэры не было, піша БелаПАН.

«У маю кватэру традыцыйна напярэдадні акцый прыходзяць розныя персанажы як у форме, так і без яе. Па досведзе іншых людзей я ведаю, што прыходзяць затрымліваць перад акцыямі, таму ў такія дні я дома проста не бываю», - адзначыў ён.

Цяперашні візіт супрацоўнікаў сілавых структур Валодзін звязвае сённяшняй акцыяй «Чарнобыльскі шлях - 2012».

Апошнія навіны