BE RU EN

Менгарвыканкам забараніў 6 пікетаў за байкот «выбараў»

  • 24.07.2012, 15:38

Улады не дазваляюць расказваць менчукам пра кампанію байкоту.

Адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніс Садоўскі паведаміў БелаПАН, што Менгарвыканкам не дазволіў правесці ў сталіцы 6 пікетаў, прысвечаных байкоту выбараў.

Паводле яго слоў, актывістка БХД Іна Лойка падавала заяўкі на правядзенне пікетаў 28 і 30 ліпеня па праспекце Незалежнасці, 50. Іван Саладухин падаваў заяўкі на правядзенне пікетаў 28 ліпеня на праспекце Незалежнасці, 50, і на 30 ліпеня на вуліцы Сурганава, 50. Член нацыянальнай рады БХД Алесь Шамякін збіраўся арганізаваць пікеты на плошчы Якуба Коласа 28 ліпеня і 29 ліпеня на вуліцы Веры Харужай, 8.

«Ва ўсіх заяўках было адмоўлена. Адказ стандартны - пададзеныя заяўкі не адпавядаюць артыкулу 9 закона аб масавых мерапрыемствах. На праспекце Незалежнасці і плошчы Якуба Коласа пікеты забаранілі з-за блізкасці да месца правядзення акцый станцыі метро. У астатніх выпадках адмова была матываваная толькі спасылкай на артыкул, без удакладненняў», - сказаў Садоўскі.

Ён таксама адзначыў, што раней ужо былі забароненыя чатыры пікеты з падобнай тэматыкай. Усяго ж у Менгарвыканкам 29 чэрвеня было пададзена 20 заявак на пікеты па інфармаванні насельніцтва аб байкоце выбараў.

Апошнія навіны