BE RU EN

На М1 «склаўся» міліцэйскі ВАЗ

  • 22.05.2013, 12:39

На трасе М1 нецвярозы кіроўца Audi падрэзаў ВАЗ міліцыі, і той урэзаўся ў фуру.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, у выніку гэтай аварыі траўмы атрымалі кіроўца аўтамабіля ВАЗ-21723, які належыць міліцыі, а таксама пасажырка Audi A6, дзяўчына 1994 г. н. Пацярпелым спатрэбілася шпіталізацыя. Звычайна пры руху па трасе кіроўцы імкнуцца ехаць больш акуратна, калі бачаць у патоку машыну міліцыі, многія скідаюць хуткасць. Але малады чалавек на Audi занядбаў мерамі бяспекі. Прычынай таму стаў стан хлопца.

На М1 «склаўся» міліцэйскі ВАЗ. Фота: gaibrest.by
На М1 «склаўся» міліцэйскі ВАЗ. Фота: gaibrest.by
На М1 «склаўся» міліцэйскі ВАЗ. Фота: gaibrest.by
На М1 «склаўся» міліцэйскі ВАЗ. Фота: gaibrest.by
На М1 «склаўся» міліцэйскі ВАЗ. Фота: gaibrest.by

ДТЗ здарылася ў панядзелак увечары, падрабязная інфармацыя пра яго з'явілася сёння. Па словах інспектараў, аварыя адбылася недалёка ад Брэста, на 4-м кіламетры трасы Брэст - Менск - мяжа РФ. «Жыхар в Клейнікі (1990 г. н.) кіраваў Audi A6 і не абраў бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля ВАЗ, які рухаўся наперадзе, - гаворыцца ў зводцы. - Адбылося спадарожнае сутыкненне. З-за ўдару кіроўца ВАЗа страціў кіраванне і ўрэзаўся ў аўтацягнік у складзе седлавых цягачоў з паўпрычэпамі».

Адразу пасля аварыі кіроўца з месца здарэння ўцёк, дапоўнілі ў ДАІ. Хлопец, уцёкшы, пакінуў пацярпелых - пасажырку і кіроўцу машыны міліцыі. Яго затрымалі ў ходзе вышуковых мерапрыемстваў. Па дадзеных інспектараў, у момант ДТЗ ён быў п'яны.

Апошнія навіны