BE RU EN

Беларусь наладзіла дыпламатычныя стасункі з Усходнім Тыморам

  • 2.10.2014, 11:17

У МЗС зрабілі справаздачу аб наладжванні дыпламатычных стасункаў паміж Рэспублікай Беларусь і Усходнім Тыморам.

1 кастрычніка ў Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН у Нью-Ёрку падпісана сумеснае камюніке аб наладжванні дыпламатычных стасункаў паміж Рэспублікай Беларусь і Усходнім Тыморам.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Ад Рэспублікі Беларусь камюніке падпісаў Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, ад Усходняга Тымора - Міністр замежных спраў і супрацоўніцтва Жазэ Луіш Гутэрэш.

Пасля падпісання міністры абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый, двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай і гуманітарнай галінах, а таксама неабходнасць стварэння двухбаковай дагаворна-прававой базы.

Wikipedia

Апошнія навіны