BE RU EN

У Менску перакулілася маршрутка на скрыжаванні, дзе не працавалі святлафоры

  • 2.10.2014, 11:38

Другая за сённяшнюю раніцу аварыя, якая скончылася перакульваннем аўтамабіля, адбылася ў раёне скрыжавання вуліц Адаеўскага і Полацкай.

На баку апынуўся мікрааўтобус з кузавам жоўтага колеру, як мяркуецца маршрутка. Другім удзельнікам аварыі стаў легкавік, таксама пашкоджанні атрымаў яшчэ адзін аўтамабіль - яго зачапіла пры падзенні «Газелі». Са слоў інспектараў, як мінімум тры чалавекі атрымалі траўмы.

Карыстальнік форуму onliner.by Cartman362 зняў на відэа першыя секунды пасля аварыі.

«Прыкладна а 9.30 раніцы чырвоны аўтамабіль паварочваючы з Ефрасінні Полацкай на Адаеўскага ў бок 2-й паліклінікі не прапусціў маршрутную газель, - напісаў ён. - Удар прыйшоўся ў задні мост ад чаго газель легла на дах, мяркуючы па ўсім кіроўца газэлі сядзеў на тратуары і трымаўся за нагу, у салоне газэлі людзей было няшмат 2-3 чалавекі, з якіх жанчына ўжо выбіралася з салона (на відэа дрэнна відаць праз сонца), спадзяюся ніхто сур'ёзна не пацярпеў».

Апошнія навіны