BE RU EN

Расейскае пасольства ў Дамаску падпала пад мінамётны абстрэл

  • 13.10.2015, 12:43

Паўстанцы выпусцілі два набоі па будынку амбасады РФ у сталіцы Сірыі.

Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва ТАСС са спасылкай на ўласнага карэспандэнта на месцы падзей.

Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся, калі ля амбасады праходзіла акцыя ў падтрымку дзеянняў Крамля ў Сірыі, якая спынілася пасля таго, як быў выпушчаны першы набой.

Усяго на тэрыторыю амбасады ўпалі дзве міны, пацярпелых няма.

Амбасада падпадала пад абстрэлы і раней праз адкрытую падтрымку расейскімі ўладамі рэжыму Башара Асада.

30 верасня расейская авіяцыя нанесла першы авіяўдар па аб'ектах у Сірыі.

5 кастрычніка тэлеканал CNN паведаміў, што ў Сірыю перамешчаны расейскі вайсковы кантынгент і зброя для аперацыі на зямлі.

7 кастрычніка Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што больш за 90% удараў Расеі ў Сірыі накіраваныя супраць умеранай апазіцыі, а не тэрарыстаў.

Апошнія навіны