BE RU EN

Аўрал на МАЗе: едзе Лукашэнка

  • 12.05.2015, 10:21

На прадпрыемстве ў спешным парадку рамантуюцца і фарбуюцца цэхі.

Пасля перыядычных прастояў працаўнікі, нарэшце, перайшлі на поўную занятасць.

Аднак звязана гэтая працоўная актыўнасць не з новымі замовамі ў выпуску аўтамабіляў, а з навядзеннем парадку на прадпрыемстве напярэдадні візіту Аляксандра Лукашэнкі.

Як піша чытач UDF.BY, на МАЗе ў спешным парадку рамантуюцца і фарбуюцца цэхі, прыбіраецца тэрыторыя, рабочым выдаюць новую ўніформу. 15 траўня на прадпрыемстве чакаюць з візітам Лукашэнку.

Нагадаем, што сваю паездку на адзін з флагманаў беларускай прамысловасці кіраўнік анансаваў яшчэ 28 красавіка. Акрамя МАЗа Лукашэнка збіраецца ў найбліжэйшыя дні наведаць МТЗ і Менскі маторны завод.

Апошнія навіны