BE RU EN

Мінфінансаў: Беларусь атрымае ад ЕФСР крэдыт $2 млрд

  • 28.03.2016, 16:15

Першая рата сумай $500 млн паступіць у бюджэт у найбліжэйшыя дні.

Міністэрства фінансаў Беларусі і Еўразійскі банк развіцця падпісалі пагадненне аб выдачы фінансавага крэдыту са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, паведамляе прэс-служба беларускага міністэрства.

«Пагадненнем прадугледжанае выдзяленне фінансавых рэсурсаў на суму $2 млрд на падтрымку захадаў эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў урада і Нацыянальнага банку Беларусі на 2016-2018 гады, адобраных Саветам Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця 25 сакавіка гэтага года», - адзначылі ў міністэрстве.

Сродкі будуць выданыя сям'ю ратамі цягам 2016-2018 гадоў, пры гэтым першая рата сумай $500 млн будзе пералічаная цягам найбліжэйшых некалькіх дзён.

Апошнія навіны