BE RU EN

Галкіпер Антон Чычкан пакінуў БАТЭ

  • 3.01.2022, 21:40

Футбаліст правёў у сістэме БАТЭ 13 гадоў.

Барысаўскі БАТЭ паведаміў, што брамнік Антон Чычкан пакінуў склад каманды па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракту, піша «Трибуна».

Галкіпер правёў у сістэме БАТЭ 13 гадоў. За асноўны склад барысаўчан Чычкан правёў 76 матчаў, у якіх прапусціў 77 мячоў і 26 разоў пакінуў браму «сухой».

Таксама ў складзе БАТЭ Чычкан двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі (2017-2018), два разы выйграваў Кубак краіны (2020-2021) і адзін раз - Суперкубак (2017).

Апошнія навіны