BE RU EN

У Беларусі заўтра могуць не працаваць банкаўскія карткі

  • 18.02.2022, 19:26

Чаму?

«Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» паведамляе, што ўначы можа быць праблематычна зняць грошы ў банкамаце, замовіць нешта онлайн або аплаціць набытак у краме, піша «Онлайнер».

Рэч у тым, што з 2 да 4-й гадзіны ночы 19 лютага «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» будзе праводзіць тэхпрацу на сваім сеткавым абсталяванні.

«У названы прамежак часу магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы гатовых грошай, прыладаў самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу Цэнтра», – гаворыцца ў паведамленні цэнтра.

Апошнія навіны