BE RU EN

Героя мема пра памідоры і смятану Анатоля Шаўковіча зноў затрымалі

  • 18.02.2022, 21:25

Сёння яго судзілі.

Героя мема пра памідоры і смятану Анатоля Шаўковіча зноў затрымалі, паведамляе «Вясна».

65-гадовага інжынера затрымалі 17 лютага. Сёння яго асудзілі ў судзе Кастрычніцкага раёна. Суддзя Сівец арыштавала Анатоля на 15 сутак паводле артыкула 19.1 КаАП ("дробнае хуліганства").

Разам з ім затрымалі і Сяргея Глушакова, якога таксама судзілі за хуліганства. Ён правядзе на Акрэсціна 15 сутак.

Апошнія навіны