BE RU EN

Над Адэсай украінскія абаронцы збілі расейскі вайсковы самалёт

  • 26.02.2022, 18:27

СУ-30 упаў на подступах да места.

Над Адэсай збіты расейскі вайсковы самалёт.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік грамадскага штаба Нацыянальнага супраціву Сяргей Братчук.

Паводле ягоных слоў, толькі што падраздзяленні СПА адной з механізаваных брыгад супольна з сістэмай супрацьпаветранай абароны Паветраных сіл УСУ збілі вайсковы самалёт.

Як удакладніў УНІАН Братчук, збіты самалёт "СУ-30".

Таксама ў прэсавай службе Адэскай вайсковай адміністрацыі паведамілі, што надоечы прагучалі выбухі, якія чулі ў месце, і былі гукамі дзейнасці СПА.

"Як паведамляе Аперацыйнае камандавання "Пивдень", гэта спрацавала супрацьпаветраная абарона Узброеных сіл Украіны. Сіламі нашых вайскоўцаў збіты на подступах да Адэсы лятальны апарат ворага", - сказана ў паведамленні.

Як паведамляў УНІАН, у Адэсе і прадмесці людзі чулі гукі магутных выбухаў.

Апошнія навіны