BE RU EN

У Гомелі затрыманы ўладальнік сеткі крам «Красотка»

  • 9.02.2022, 21:41

Мужчына змешчаны ў ІЧУ.

Супрацоўнікі гомельскага ГУБАЗіК затрымалі мясцовага бізнэсоўца Паўла Бабчанку, уладальніка сеткі крам касметыкі «Красотка». Пра гэта паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы, звязаныя з сілавікамі, інфармацыю пацвердзіла і «Гомельская весна».

Вядома, што 47-гадовы прадпрымальнік адкрыта выказваў сваю пазіцыю ў сацсетках, у тым ліку на старонках сваёй сеткі крам, крытыкуючы дзейную ўладу, а таксама публікаваў свае відэа з пратэстаў.

Затрымлівалі мужчыну проста ў ягонай краме супрацоўнікі АМАП у поўнай экіпіроўцы, на яго надзелі кайданкі. Як сцвярджаюць сілавікі, зараз супраць бізнэсоўца распачатая крымінальная справа, артыкул не ўдакладняецца, але з паведамленняў зразумела, што гаворка можа ісці як мінімум аб распальванні варожасці. Мужчына змешчаны ў ІЧУ.

Адзначым, яшчэ ў сярэдзіне снежня 2021 года Паўла Бобчанку пачалі адкрыта цкаваць у лукашэнкаўскіх тэлеграм-каналах.

Апошнія навіны