BE RU EN

Мэр Харкава: Акупанты прапаноўвалі мне здаць горад

  • 8.03.2022, 17:55

Ігар Церахаў паслаў расейцаў услед за караблём.

Мэр украінскага Харкава Ігар Церахаў сёння, 8 сакавіка, у нацыянальным эфіры распавёў, што расейскія акупанты спрабавалі падкупіць яго. Скрын перапіскі ён прымацаваў у якасці довадаў, паведамляе unian.net.

У паведамленні ад грамадзян РФ гаворыцца аб тым, каб Церахаў не даводзіў сітуацыю да гуманітарнай катастрофы. Для абмеркавання гарантыяў бяспекі яму прапанавалі звярнуцца ў пэўны Telegram-канал.

На што мэр Харкава адказаў вельмі проста: «Ідзі на х*й!»

«Я атрымаў тое ж паведамленне, як і чыноўнікі з абласной адміністрацыі. Я не рэагую на гэта. Пра што мы можам казаць»? - Пракаментаваў сітуацыю Церахаў.

Апошнія навіны