BE RU EN

Украіна ўжо вызваліла амаль 1000 вёсак і гарадоў

  • 21.04.2022, 19:39

Акупаваных значна больш.

З пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання Украіна вызваліла ад захопнікаў амаль 1000 сваіх населеных пунктаў. Аднак колькасць вёсак і гарадоў, якія дагэтуль знаходзяцца пад расейскай акупацыяй, значна большая.

Пра гэта сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас звароту да партугальскага народа, паведамляе РБК-Украина са спасылкай на тэлемарафон.

«За 57 дзён вайны мы вызвалілі амаль 1000 населеных пунктаў, якія былі захоплены Расеяй. Аднак колькасць акупаваных гарадоў і абшчын значна большая», - падкрэсліў украінскі лідар.

Апошнія навіны