BE RU EN

Пентагон раскрыў змест новага пакета вайсковай дапамогі Украіне

  • 21.04.2022, 20:14

Гаворка ідзе пра гаўбіцы, цягачы, беспілотнікі.

Міністэрства абароны ЗША раскрыла змест новага пакета вайсковай дапамогі Украіне. Гаворка ідзе пра гаўбіцы, набоі, цягачы, палявое абсталяванне, беспілотнікі і запасныя часткі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на прэс-сакратара Пентагона Джона Кірбі.

З ягоных слоў, новая вайсковая дапамога Украіне выдзяляцца ў рамках абвешчанага прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам пакета на суму 800 млн даляраў. Яна будзе ўключаць у сябе:

155-мм гаўбіцы - 72 штукі;

72 тактычныя машыны для буксіроўкі гаўбіц;

144 тысячы набояў да гаўбіц;

121 тактычны беспілотнік Phoenix Ghost;

палявое абсталяванне і запасныя часткі.

Нагадаем, сёння, 21 красавіка, Байдэн абвясціў пра новы пакет вайсковай дапамогі Украіне на суму 800 млн даляраў.

Апошнія навіны