BE RU EN

СБУ сталі вядомыя планы расейскіх захопнікаў на праваслаўны Вялікдзень.

  • 23.04.2022, 18:59

З'явіўся перахоп размоваў.

Расейскія акупанты рыхтуюць абстрэлы мірнага насельніцтва і ўкраінскіх абаронцаў на Вялікдзень. Таксама яны пішуць на снарадах «Хрыстос уваскрос!».

Пра гэта сведчаць новыя тэлефонныя размовы расейцаў, якія перахапіла і апублікавала ў Telegram Служба бяспекі Украіны.

Так, расейскія вайскоўцы плануюць павялічыць колькасць абстрэлаў на Вялікдзень. У размове са сваёй жонкай акупант расказаў пра тое, як ён і ягоныя таварышы на службе «забаўляюцца» на вайне ва Украіне.

«Нашы дзецюкі пасхалкі хахлам рыхтуюць. Танкісты на снарадах пішуць “Хрыстос уваскрос!”. Забаўляемся, як можам», – сцвярджае вайсковец з РФ.

Апошнія навіны