BE RU EN

Ва Украіну прыедуць кіраўнік Пентагона і дзяржсакратар ЗША

  • 23.04.2022, 20:55

Будуць размаўляць пра зброю.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі анансаваў прыезд у Кіеў дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Энтані Блінкена і амерыканскага міністра абароны Лойда Осціна.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-канферэнцыю кіраўніка дзяржавы.

Зяленскі расказаў аб будучым візіце амерыканскіх высокапастаўленых чыноўнікаў. Дзяржсакратар Блікен і кіраўнік Пентагона Осцін прыбудуць у Кіеў 24 красавіка.

"У мяне будзе сустрэча з міністрам абароны і дзяржаўным сакратаром. Калі бяспека дазволіць, будзем спадзявацца, і прэзідэнт ЗША прыедзе. Заўтра будзем размаўляць пра пералік зброі, якая нам патрэбная, і тэмпы яе пастаўкі", - заявіў прэзідэнт.

Апошнія навіны