BE RU EN

Удзельніка стачкі «Нафтана» знайшлі павешаным

  • 1.06.2022, 20:50

За тыдзень да гэтага яго затрымлівалі сілавікі.

30 траўня пайшоў з жыцця Уладзімір Крысёнак, аператар 6-га разраду вытворчасці №3 ААТ "Нафтан". Яго знайшлі дома павешаным, піша “Вясна”.

Уладзімір далучыўся да агульнанацыянальнай стачкі восенню 2020 года. Ён быў кандыдатам на пасаду старшыні Беларускага Незалежнага прафзвязу супрацоўнікаў "Нафтан" у 2021 годзе.

24 траўня Уладзімір быў затрыманы прадстаўнікамі сілавых структур (меркавана, ГУБАЗіку) і праз 72 гадзіны выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Як мяркуюць знаёмыя Уладзіміра, прычынай затрымання магла паслужыць актывізацыя розных сілавых структур пасля нядаўняй публікацыі ў СМІ відэа, якое паказвае бездапаможны тэхнічны стан усталёўкі, на якой калісьці працаваў Уладзімір.

Вядома, што сілавікі пагражалі яму 12 гадамі зняволення.

Сёння Уладзіміра пахавалі.

Апошнія навіны