BE RU EN

Пад Харкавам зліквідавалі самага знакамітага бурата-вагнераўца «Ваху»

  • 5.06.2022, 21:29

Ваяўнік ваяваў на Данбасе яшчэ ў 2014 годзе.

Пад Харкавам украінскімі вайскоўцамі быў зліквідаваны найміт ПВК "Вагнер" з Бураціі Уладзімір Анданаў, вядомы пад мянушкай "Ваха". Аб ягонай смерці паведамілі бурацкія Telegram-каналы 5 чэрвеня і пацвердзіла ўсерасійская арганізацыя "Баявое братэрства", піша glavred.info.

На Данбасе ён ваяваў супраць УСУ ў роце спецвойскаў НВФ "Альхон". У 2017 годзе ён вярнуўся ў Бурацію. У 2022 годзе Анданаў узяў удзел у так званай "спецаперацыі" РФ.

У арганізацыі адзначылі, што меркавана Ваху зліквідаваў снайпер УСУ.

Апошнія навіны