BE RU EN

«Ва ўсім вінаваты Лукашэнка, які блытаецца з Расеяй»

  • 23.07.2022, 20:21

Беларусы чакаюць рэкорднага росту коштаў.

Днямі ў Беларусі назіралася сапраўдная "цукровая ліхаманка". Усё праз магчымае чарговае падаражэнне. Берасцеец Павел расказаў b-g.by, што думае пра цэны:

“Наконт росту коштаў, думаю, пагалоска нездарма пайшла. Можа не адразу і не так рэзка, як прагназуюць. Але абавязкова будзе падаражанне. Таму што гэта непазбежна праз тую палітыку, якую вядзе Лукашэнка, дагаджаючы Расеі, - разважае Павел. - Але я цукар не закупляў. У адрозненне ад маёй мамы. Яна патэлефанавала мне з самай раніцы ледзь не ў істэрыцы са словамі: “Усе кідай і бяжы ў краму: цукар будзе па 4 рублі!”.

Гэта ёй нейкая сяброўка сказала. Вось яна і пабегла праходзіць гэты штогадовы квэст. Ну, у яе хоць аргумент - кансервацыя. А я варэнне з узварамі не вару, ды і цукар, шчыра кажучы, не ем. Пакунка звычайна на год стае”.

Апошнія навіны