BE RU EN

Францыя замарозіла актывы расейцаў на суму €1,2 млрд

  • 1.08.2022, 19:01

Падставай для блакавання сталі персанальныя санкцыі ЕЗ.

Улады Францыі заблакавалі актывы расейскіх грамадзян на суму €1,2 млрд, паведаміў прадстаўнік Управы выведкі і супрацьдзеяння падпольным фінансавым схемам (Tracfin) міністэрства эканомікі і фінансаў Францыі Гіём Валет-Вала ў апублікаваным 1 жніўня інтэрв'ю La Tribune.

Расейскае выданне "Медуза", якое азнаёмілася з інтэрв'ю, піша, што ў гэтую суму не ўваходзяць сродкі Цэнтрабанка Расеі.

Грошы, пра якія ідзе гаворка, былі выяўленыя і заблакаваныя падчас праверак на працягу першага квартала 2022 года.

Падставай для блакавання сталі персанальныя санкцыі Еўразвязу.

Апошнія навіны