BE RU EN

У Вінніцы, Крэменчугу, Умані і Крапіўніцкім раздаліся гукі выбухаў

  • 7.08.2022, 21:12

На большасці тэрыторыі Украіны абвешчаная паветраная трывога.

У Вінніцы ў нядзелю ўвечары чуваць гукі выбухаў, таксама падобныя паведамленні паступаюць з іншых рэгіёнаў.

Паводле звестак УП, у Вінніцы былі чуваць тры выбухі – спачатку два, а потым, пасля сігналу паветранай трывогі, яшчэ адзін.

Вінніцкі гарадскі галава Сяргей Маргуноў пацвердзіў, што ў Вінніцкай вобласці «былі чуваць гукі, падобныя на выбухі».

«На тэрыторыі Вінніцкай гарадской тэрытарыяльнай супольнасці надзвычайных сітуацый не зафіксавана», – запэўніў ён, параіўшы чакаць афіцыйнай інфармацыі.

Паводле звестак «Суспільнага», пра гукі выбухаў таксама паведамлялася ў Крапіўніцкім Кіраваградскай вобласці.

Карэспандэнты hromadske паведамляюць пра гукі выбухаў ва Умані Чаркаскай вобласці, якія былі чуваць да абвяшчэння паветранай трывогі.

Акрамя таго, пра гук, падобны на выбух, паведаміў і мэр Крэменчуга Віталь Малецкі.

«Быў чуваць гук, падобны да выбуху. На тэрыторыі Крэменчуга надзвычайныя сітуацыі не зафіксаваныя», – адзначыў ён, параіўшы чакаць афіцыйную ўдакладненую інфармацыю.

На стан 20:08 на большасці тэрыторыі Украіны абвешчаная паветраная трывога.

Апошнія навіны