BE RU EN

Падаляк: Адзіны спосаб спыніць расейскую арду - даць Украіне больш цяжкай зброі

  • 22.09.2022, 18:11

Зброя патрэбна проста зараз.

Адзіным спосабам спыніць краіну-агрэсара Расею з'яўляецца выдаванне Украіне большай колькасці цяжкай зброі. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляка ў Twitter 22 верасня.

«Жаданне Расеі мабілізаваць мільён чалавек, перабудаваць эканоміку на вайсковыя рэйкі і зарадзіць гэты натоўп ядзернай чалавеканенавісніцкай прапагандай - гэта прамая пагроза Польшчы, краінам Балтыі і ўсёй Еўропе. Адзіны спосаб спыніць гэтую арду - даць Украіне больш цяжкай зброі. Зараз», - напісаў ён.

Апошнія навіны