BE RU EN

Бразілія забараніла продаж iPhone

  • 6.09.2022, 18:02

У чым прычына.

Урад Бразіліі забараніў продаж у краіне iPhone без сілкавальнай прылады, заявіўшы, што кампанія дае спажыўцам некамплектны прадукт.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Міністэрства юстыцыі таксама аштрафавала Apple на 12,275 млн рэалаў (2,38 млн даляраў) і распарадзілася скасаваць продаж усіх iPhone, якія ў камплекце не забяспечваюцца блокам сілкавання.

Улады адпрэчылі аргумент Apple аб тым, што практыка адмовы ад сілкавальнай прылады мела на мэце скарачэнне выкідаў вугляроду, заявіўшы, што няма ніякіх довадаў зніжэння выкідаў шкодных рэчываў у атмасфэру ад продажу смартфона без блоку сілкавання.

Апошнія навіны