BE RU EN

Украінскія марпехі знішчылі самаходную гаўбіцу «Мста-С»

  • 7.09.2022, 20:12

Відэафакт.

Байцы ВМС нанеслі артылерыйскія ўдары па акупантах у Данецкім і Херсонскім кірунках.

Пра гэта паведамляюць у прэс - службе ВМС УС Украіны.

6 верасня ў Данецкім і Херсонскім напрамках вайскоўцы воінскіх часцей і падраздзяленняў марской пяхоты ВМС УС Украіны ў складзе груповак стойка і мужна супрацьстаялі расейскім акупантам на замацаваных участках фронту.

«Нашы артылерыйскія падраздзяленні наносілі ўдары па жывой сіле і тэхніцы акупантаў, у выніку чаго знішчаны 7 захопнікаў і самаходная гаўбіца «Мста-С». Канчатковыя страты ворага ўдакладняюцца», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны