Украінскія вайскоўцы ўзарвалі БТР у тыле ворага
- 9.09.2022, 20:04
Відэа з поля бою.
Украінскія вайскоўцы на паўднёвым кірунку зайшлі ўглыб акупаванай тэрыторыі і знішчылі расейскую браняваную транспартна-баявую машыну (БТР). Пра гэта паведамляецца на старонцы Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны.
- На паўднёвым кірунку, падчас правядзення спецыяльнай выведкі на часова акупаванай тэрыторыі, баявая група CCА Украіны налучыла на варожую пазіцыю, - гаворыцца ў паведамленні.
Са слоў вайскоўцаў, яны здалелі выявіць варожы БТР і асабовы склад акупантаў, які знішчылі за лічаныя хвіліны. Пасля гэтага вайскоўцы адправіліся далей і працягнулі выкананне сваёй асноўнай задачы.