BE RU EN

Лукашэнка і Пуцін правядуць супольнае лётна-тактычнае «вучэнне»

  • 5.01.2023, 16:46

У нашу краіну працягвае прыбываць асабовы склад, вайсковая і спецтэхніка УС РФ.

У рамках «забеспячэння вайсковай бяспекі» «саюзнай дзяржавы» працягваецца нарошчванне рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі. У нашу краіну працягваюць прыбываць асабовы склад, узбраенне, вайсковая і спецыяльная тэхніка ўзброеных сіл РФ. Таксама плануецца правядзенне супольнага лётнага «вучэння». Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны.

«Супольная падрыхтоўка беларускага і расейскага складальнікаў рэгіянальнай групоўкі войскаў носіць комплексны характар і ахоплівае не толькі баявы кампанент, але і ўсе сістэмы, якія забяспечваюць», - дадалі ў структуры.

Там таксама заявілі, што размяшчэнне рэгіянальнай групоўкі войскаў «прынятае і рэалізуецца выключна ў інтарэсах узмацнення аховы і абароны «саюзнай дзяржавы», зыходзячы з існай абстаноўкі паблізу нашых граніц».

Апошнія навіны