BE RU EN

У Салігорску наведвальнік клуба пакрыўдзіўся на ахоўніка і ледзь не спаліў установу разам з наведвальнікамі

  • 3.05.2023, 21:54

Ён зайшоў ва ўстанову і пачаў ліць паліва на падлогу.

У Салігорску затрымалі 39-гадовага гараджаніна, які паспрабаваў спаліць начны клуб. Дэталі інцыдэнту 3 траўня апублікаваў набліжаны да МУС тэлеграм-канал.

Мужчына адпачываў у адной з установаў горада. Пасля ўжывання значнай колькасці спіртнога ён пачаў паводзіць сябе абуральна і ахоўнік выправадзіў яго на вуліцу.

Салігарчанін пакрыўдзіўся і праз некаторы час вярнуўся з бутэлькай бензіну. Ён зайшоў ва ўстанову і пачаў ліць паліва на падлогу.

ЖЫХАР САЛІГОРСКА (НА ФОТА Ў ЧЫРВОНЫМ КВАДРАЦЕ) ПАДНІМАЕ БУТЭЛЬКУ З ПАЛІВАМ, КАБ ВЫЛІЦЬ НА ПАДЛОГУ ЎСТАНОВЫ. ТРАВЕНЬ 2023 ГОДА. СКРЫНШОТ ВІДЭА

Супрацоўнікі клуба затрымалі парушальніка і націснулі трывожную кнопку. Нарад міліцыі даставіў дэбашыра ў аддзел.

У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу за пагрозу наўмыснага знішчэння маёмасці агульнанебяспечным спосабам.

Апошнія навіны