BE RU EN

Беларус, якому збіралі на аперацыю ўсім светам, ужо спрабуе хадзіць

  • 14.08.2023, 21:29

Відэа.

Беларус Віталь Тысеў, якому збіралі грошы на аперацыю ўсім светам, ужо спрабуе хадзіць. Відэа зь ім надрукавала «Радыё Свабода».

У жніўні 2020-га мужчыну затрымалі, і ў зняволенні ў яго абвастрылася хранічнае захворванне пазваночніка. Пасля ўцёкаў з Беларусі лекары дыягнаставалі ў Тысева сур'ёзную праблему: яму была тэрмінова неабходная аперацыя.

Мужчыну сабралі на аперацыю амаль 20 тысячаў еўраў, але польскія лекары ў апошні момант адмовіліся рабіць аперацыю. Прыняць яго пагадзілася берлінская клініка «Шарытэ». Аднак на гэта было неабходна ўжо 55100 еўраў. Беларусы з усяго свету сабралі гэтыя грошы, і 11 жніўня Тысеву зрабілі аперацыю.

Апошнія навіны