BE RU EN

Каталіцкія манашкі ў Менску зладзілі на Вялікдзень прабег на самакатах

  • 1.04.2024, 20:14

Відэа.

Каталіцкія сёстры-дамініканкі ў Менску зладзілі «Велікодныя старты». Падчас святкавання Вялікадня, 31 сакавіка, яны праехалі на электрасамакатах па веладарожцы і апублікавалі фота і відэа са святочнага прабегу ў гісторыях на сваіх старонках у сацсетках, піша Katolik.life.

Найбольш папулярны паблік манашак-дамініканак у Беларусі – у Instagram. Яны выкладваюць кароткія ролікі, у якіх у папулярнай, сучаснай і даступнай форме апавядаюць і паказваюць, што значыць быць дамініканкай, а таксама развейваюць стэрэатыпы пра манаскае жыццё.

Акрамя таго, сёстры публікуюць разнастайныя відэа пад рубрыкамі «Вера свядомая», «ДНК малітвы», «Знакі і сімвалы хрысціянства», «Духоўныя лайфхакі».

Сёстры актыўна абнаўляюць свае сацсеткі, проста і даступна тлумачаць складаныя пытанні, расказваюць пра сваё паўсядзённае жыццё і адпачынак.

Апошнія навіны