BE RU EN

Ізраіль масавана атакуюць ракетамі

  • 12.04.2024, 21:18

Цахал паведаміла пра перахоп ракетаў, запушчаных з Лівана.

Блізу 40 ракетаў, якія запусцілі па Ізраілі з тэрыторыі Лівана, былі перахопленыя або ўпалі на адкрытай мясцовасці, паведаміла прэс-служба Войска абароны Ізраіля (ЦАХАЛ).

Паводле звестак вайсковай прэс-службы, у выніку атакі ніхто не пацярпеў. Акрамя таго, ЦАХАЛ дала справаздачу пра перахоп двух беспілотнікаў ліванскай групоўкі «Хезбала» і адсутнасць пацярпелых пасля пускаў некалькіх ракетаў з Лівана.

Раней Al Jazeera паведаміла, што «Хезбала» пацвердзіла запуск дзясятка ракетаў у бок Ізраіля. ILTV і 12-ы канал паведамілі пра 40–50 пускаў.

Апошнія навіны