BE RU EN

Паўднёвая Карэя вылучыць Украіне $ 2,1 млрд крэдытаў

  • 2.04.2024, 20:36

Грошы пойдуць на аднаўленне.

Украіна ў 2024–2029 гадах атрымае $ 2,1 млрд ільготных крэдытаў ад Рэспублікі Карэя. Сродкі будуць накіраваныя на дзяржаўныя праекты аднаўлення ці праекты пад дзяржаўныя гарантыі, паведаміла Міністэрства эканомікі.

Праект рамачнага пагаднення паміж урадамі Украіны і Рэспублікі Карэя Кабмін ухваліў на пасяджэнні 2 красавіка.

Падпісаць дакумент даручана міністарцы эканомікі Украіны Юліі Свірыдзенцы.

Гэта сродкі Фонду эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва (EDCF). Яны будуць паступаць цягам наступных пяці гадоў. На першым этапе такія крэдыты могуць быць задзейнічаныя на пастаўку абсталявання. З 2025 года будзе магчымасць задзейнічаць інфраструктурныя крэдыты на аднаўленне.

Згодна з умовамі пагаднення, урады Карэі і Украіны павінны супольна вызначыць праекты-кандыдаты. Дэталі кожнага асобнага праекту, памер і ўмовы крэдытавання будуць вызначаныя ў асобных крэдытных пагадненнях, заключаных паміж экспартна-імпартным банкам Карэі і пазычальнікам.

Апошнія навіны