BE RU EN

УСУ паказалі, як знішчаюць тэхніку акупантаў

  • 4.04.2024, 21:49

Расейскія захопнікі выязджаюць на поле бою калонамі.

Расейскія захопнікі выязджаюць на поле бою калонамі, як на парад, каб захапіць пазіцыі ўкраінскіх войскаў. Байцы 47-й асобнай механізаванай брыгады паказалі, як знішчаюць акупантаў і іх тэхніку.

Пра гэта паведамляе Telegram брыгады.

«Штодня вораг спрабуе ціснуць тэхнікай у зоне адказнасці 47 асобнай механізаванай брыгады. На поле бою выязджаюць калонамі, як на парад. І гэта сведчыць, што расейскім акупантам вельмі важны адрэзак, які ўтрымлівае наша брыгада», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ў сваю чаргу воіны 47 АМБр сустракаюць расейскіх акупантаў салютам. Варожая бронятэхніка назад не вяртаецца, як і самі ж захопнікі.

На відэа паказаны вынік узаемадзеяння інжынераў, артылерыстаў і аператараў дронаў 25 АШБ 47 асобнай механізаванай брыгады. У выніку баявой працы была знішчаная варожая БМП разам з акупантамі.

Апошнія навіны